Главная » 2009 » Май » 4 » Каласы пад сярпом тваім у скарачэннi . Каласы пад сярпом твоим в сокращении
Каласы пад сярпом тваім у скарачэннi . Каласы пад сярпом твоим в сокращении
16:39
Сам рассказ состоит из нескольких книг, которые собраны можно сказать в том. У начале рамана идзе аписанне грушы, якая да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”.  У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў 5 лет жыве сын князя Загорскага - Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор - даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.
  Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”.
  Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.
  Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”.
  Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку - канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.
  Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым - гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”.
  Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.
  - Гэта тваё, - сказаў ён. - Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”.
  Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні - з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”.
  На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, - замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.
  Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.
  Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача.
  Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва.
  Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі.
  Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых.
  Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “...Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”.
продолжение

продолжение[/hide] dfsg

Просмотров: 6283 | Добавил: Муха | Теги: Каласы пад сярпом тваім у скарачэнн, Каласы пад сярпом твоим в сокращени | Рейтинг: 2.5/4 |
Всего комментариев: 2
2 аоа  
0
gdhd@ghdg.com

1 Димон  
1
все просто супер!!! Каласы пад сярпом тваим рулят!

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Категории раздела
Обо всем на свете [6]
Поиск
Календарь
«  Май 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 119
Мини-чат
200
Counter
Counter
  • romapakemona33
  • rysiktasher777
  • ipunko2006
  • elenadrankevich77
  • leon2282006
  • ulyashaonik
  • vsemova8
  • kariannatimosenkr
  • timofeiskorobogatov
  • bondarenkovictoriy4
  • Counter